История в газетных вырезках. ч.3.

Автор: juradm от 27-08-2015, 21:59, посмотрело: 619

0
ТАНЦУЙЦЕ 3 HAMI

«Як вы праводзше свабодны ад работы час?» На такое простае пытанне далёка не усе могуць адказаць пэуна. Але калі спытаць аб гэтым студэнтау БПІ Mixaілa Паваляева i Барыса Зайцава, студэнтку Miнскага радыётэхнічнага інстытута Надзею Ciмxec або інжынера Людмілу Красоускую з Miнска, дзщячага урача з Жодзіна на Алену Цяцько i яе мужа Васіля - студэнта пятага курса БПГ, яны назавуць агульнае захапленне - танцы. Нічога дзіунага у гэтым няма. Хто з нас не любіць або не любіу танцаваць. Тысячы, мільёны юнакоу і дзяучат ходзяць на танцпляцоукі у палацы культуры. Паслухаць музыку, даць разрадку сваей энерги i тэмпераменту, г. зн. патанцаваць.
Але з вечара у вечар, танцуючы у цеснаце, у натоупе, шмат хто забывае аб сапраудным сэнсе танца, першааснове, прызначэнні, магчымасцях i прыгажосці яго. Таму для мноrix маладых амаль адкрыццем быу “Мінскі баль-74”, які праходзіу у Палацы спорту i быу арганізаван выканкомам Miнскага гарсавета, Мінскім аблсаупрофам i гаркомам камсамола.
У Палацы спорту мы убачылі названых вышэй юнакоу i дзяучат у “Беларуск польцы” і “Сударушцы”, у “Танго” i “Венскім вальсе», у “Румбе” i “Ча-ча-ча”. Гэта яны i каля ста іншых удзельнікау конкурсу з Каунаса і Вільнюса, Таліна i Ленінграда, Кіева i Кішінёва, Мінска i Гомеля, Магілёва і Баранавіч пазнаёмілі мічан з мастацтвам сучаснага бальнага танца.
— Мы хацелі, каб «Miнскі баль-74» менш за усё быу падобны на конкурс, - сказау загадчык аддзела культурна-масавай работы аблсаупрофа Уладзімір Паулавіч Чаркасау. - Наша задача — паказаць прыгажосць, зграбнасць сучаснага бальнага танца у спалучэнні з культурай паводзін, адзення, навучыць моладзь эстэтыцы танца.
У афармленні праграмы конкурсу прынялі удзел народны ансамбль танца “Зорка” Палаца культуры тэкстыльшчыкау, народная студыя класічнага танца Палаца культуры прафсаюзау, народны ансамбль танца БПІ. Мінскі Дом мадэлей дэманстравау новыя калекцыі адзення. Былі i паказальныя выступленні майстроу бальнага танца.
Неабходна адзначыць, што тaкi баль у Мінску праводзіца упершыню. Ён сабрау нямала «зорак»-пераможцау, прызёрау i лаурэатау рэспубліканскix, усесаюзных i міжнародных конкурсау бальнага танца. Многія удзельнікі паказалі адточанае майстэрства, мастацкі густ.
Упершыню у падобных конкурсах спаборнічалі цэлыя калектывы. Савпрнікамі былі ансамблі бальнага танца Палаца культуры трактарнага завода, які заняу першае месца, Палаца культуры прафсаюзау (другое месца) i камвольнага камбіната (трэцяе месца). Конкурс ансамбляу, бадай, ярчэй за усё паказау, што бальны танец - танец мае, а не камернае мастацтва адзіночак. Танцуйце усе, танцуйце з намі, танцуйце так, як мы, — вось да чаго заклікалі удзельнікі “Мінскага балю-74”. У гэтым iм дапамагау эстрадны аркестр Палаца культуры камбiната “Беларуськалій” імя 50-годдзя БССР (кіраунік В. П. Старавойтау), які суправаджау конкурс. Музыканты заваявалі вялікія сімпатыі удзельнікау i гледачоу. Але, напэуна, мала хто ведае, што усю праграму ім давялося вывучыць за два тыдні i што у апошнюю ноч перад конкурсам развучвалі “Пасадобль”.
Taкім чынам, “Miнскi баль- 74” - гэта парад прыгажосці i маладосці, музыкі i руху. Конкурс - не галоунае, але усё-такі ён быу сувязной ніткай праграмы, а значыць, былі пераможцы i пераможаныя. Было урачыстае прысваенне званняу лаурэатау i уручэнне узнагарод. Самай вялікай пашаны былі удастоены студэнты .Надзея Ciмxec i Mіхаіл Бірун – пара № 14 з Мінска. У іх два першыя месцы па групах .танцау. Яны танцуюць разам тры гады, займаюцца у студыі бальнага танца Палаца культуры Miнскara трактарнага завода у Марка Самуілавіча Каца, выступаюць у вышэйшай группе пар.
Першымі прызёрамі у старэйшай групе сталі госці з Taлiна Ы. Эрке i Л. Рыйна - naра № 13, у сярэдняй—Г. Златкутэ i Р. Відрынскас - пара № 20 з Вільнюса, у малодшай - Е. Анкевіч i А. Рубан - пара № 31 з Miнскa.
Конкурс заусёды падносіць сюрпрызы. Тут сюрпрызамі былі i ... прызы. Напрыклад, за лепшае выкананне беларускага танца прыз атрымалі ленінградцы неаднаразовыя лаурэаты усесаюзных i міжнародных конкурсау Вольга i Марк Нусенбаумы. "Наурад ці хто з удзельнікау змагауся за прыз «Самая абаяльная пара» i тым- больш «За волю да перамогі». Але i гэтыя прызы знайьшлі свaix уладальшкау.
«Miскі баль-74» у Палацы спорту закончан, але ён працягваецца у палацах культуры i на танцпляцоуках. I калш павялічыцца колькасць жадаючых танцаваць «па-сапрауднаму», то галоуная задача, пастауленая арганізатарамі гэтага мерапрыемства, будзе выканана.
Г. КАРПАВА.
На здымках:
Конкурсны танец.
История в газетных вырезках. ч.3.




















Пераможцы конкурсу мінскія студэнты Н. Сімхес i Бірун
История в газетных вырезках. ч.3.



























Прізёры у абавязковай праграме старэйшай групы мінчане Р. Чэхава i Е. Лемберг.
История в газетных вырезках. ч.3.

Категория: История

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.